03.01.2017 | Грамадства

Лаўрэаткай стыпендыі імя Смоліча стала студэнтка з Гомеля

Фонд Стыпендыі імя Аркадзя Смоліча складаецца з добраахвотных ахвяраванняў беларусаў. Самі фундатары выбіраюць стыпендыята. Крытэр — актыўная пазіцыя і выбітныя ініцыятывамі ў галінах культуры, навукі і сацыяльна-грамадскіх кірунках.

У 2016 годзе Рада Стыпендыі атрымала больш за 40 заявак ад студэнтаў.

Стыпендыяткай выбралі студэнтку 4-га курса Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Настассю Старавойтаву з ініцыятывай па кантролі артэрыяльнага ціску для пацыентаў з артэрыяльнай гіпертэнзіяй, якую яна рэалізоўвае ў шэрагу шпіталёў Гомеля.

Настасся Старавойтава атрымае грамадскую стыпендыю памерам 1200 рублёў.

Летась Стыпендыю ім. Аркадзя Смоліча атрымала студэнтка архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Ганна Смірнова, якая ўжо некалькі гадоў арганізоўвае моладзевы летнік «Любча над Нёманам», каардынуе рэстаўрацыю Любчанскага замку.

Нагадаем, што Аркадзь Смоліч — выдатны беларускі географ, міністр адукацыі ў першым урадзе Беларускай Народнай Рэспублікі, які быў забіты саветамі ў 1938 годзе.

Ідэя ж стыпендыі належыць выхадцу са Жлобіна Кірылу Атаманчыку, якія цяпер займаецца турбізнэсам у Вільні.

nn.by


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика