Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
14.02.2013 | Літаратура Чорна-белыя вершы

Леанід Дранько-Майсюк // з кнігі “Паэтаграфічны раман”

Tweet

Леанід Дранько-Майсюк — беларускі паэт.Дэбютаваў вершамі ў столінскай раённай газеце «Навіны Палесся» ў 1972, у рэспубліканскім друку ў 1975 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар 15 кніг, у тым ліку, зборнікаў паэзіі «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Тут» (вершы, паэмы, эсэ, 1990). Апошняй па часе стала «Кніга для спадарыні Эл», куды ўвайшлі проза, вершы, п’еса (выйшла ў Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” у 2012 годзе).

 

 

 

* * *

Ты мне даводзіў: “Досыць вершаў,
Пра ўсё ўжо класікі сказалі…
Занятак знойдзем цікавейшы —
Цягаць валізы на вакзале!

Ці ж мы з табой паэты, браце?!
“Гаспода”, “Прошча” — толькі назвы.
На нашым адраджэнскім свяце
Я прытаміўся ў рыфмы бразгаць!..”

Казаць — казаў ды так не думаў
І пад заснежанаю елкай
З купалаўскім відушчым сумам
Мяне ты частаваў гарэлкай;

І думаў, пэўна, пра магчымасць
Пісьма інакшага і рытму,
Як і пра тое, што злачынна
Паэзія трымае брытву;

Што ўсе бяздомнікі ў дарозе
Тужліва мараць аб начлезе;
Што добра п’ецца на марозе
І цёпла ў беларускім снезе.

 

* * *

Пакінь пакінутае назаўсёды
І заставайся з тым, чаго няма,
І пад страхой балотнае гасподы
Душу цвялі жанчынамі дзвюма.

У першай — той, з якою гора — гора,
Жыццё — жыццё з лагоднай просьбай: “До…”
Жыве твая лянівая прастора,
Жыве тваё стараннае нішто…

Яна, — цябе спавіўшы ў разуменні,
Адчуўшы попел у тваёй цвяльбе, —
Перад іконным уенем на калені
Апусціцца і выплача цябе.

Другая ж — паланянка маладосці,
Высокая балючым хараством,
З’яўляецца як меліяда ў госці
І застаецца меліядным сном.

Яе дыханне рызыкай тутэйшай
Гартае крэматорны твой раман
І пакідае на старонцы першай
Касметыкай напоены цюльпан.

А на апошняй, што яшчэ напішаш,
Здаецца мне, паэзія сама
Падказвае з парнаскага надвышша:
“Душу цвялі жанчынамі дзвюма…”

 
ew1

Чорна-белыя вершы // Пра праект // Удзельнікі папярэдніх выпускаў

 

 

 

Беларускае Лiтаратурнае Радыё ЕЎРАРАДЫЁ relax.by Культурный журнал Саюз беларускіх пісьменнікаў

Апошняе ў рубрыцы:

29_03_poster_mini
Афіша

Канцэрты фіналістаў «Заспявай-5» падтрымаюць Palina, Naviband і Warsoba

Выступы фіналістаў конкурсу, які ладзіць партал TuzinFM і фонд «Вяртанне» пройдуць цягам сакавіка ў трох мінскіх клубах. Маладых выканаўцаў падтрымаюць...

C3381AB8-CF3F-4A08-8CC7-FF0490B09781_cx0_cy9_cw0_w1023_r1_s
Мастацтва

Міністар культуры абурыўся новымі менскімі помнікамі: «нізкі мастацкі ўзровень»

У дакладзе на паседжаньні выніковай калегіі Міністэрства культуры міністар Юры Бондар заявіў, што за мінулы год быў выяўлены «шэраг сур’ёзных...

graffy
Музыка

“Мы прытаміліся”. У Мінску прадаюць легендарны клуб “Графіці”

Гэтым летам легендарнаму мінскаму клубу “Графіці” спаўняецца 20 гадоў. Кіраўніцтва рыхтуецца да святочнага фестывалю, а паралельна выстаўляе...

E42CB0EA-6D1B-416D-9854-74805DD74132_cx0_cy11_cw0_w1023_r1_s
Грамадства

Беларусь не аднаўляе сваё насельніцтва з 1978 году

Аляксандар Лукашэнка 19 лютага правёў нараду аб дэмаграфічнай сытуацыі ў Беларусі, піша Свабода са спасылкай на БелТА. Ён адзначыў, што ў дэмаграфічнай...

Апошнія навіны

    Афіша
    Канцэрты фіналістаў «Заспявай-5» падтрымаюць Palina, Naviband і Warsoba
    Мастацтва
    Міністар культуры абурыўся новымі менскімі помнікамі: «нізкі мастацкі ўзровень»
    Музыка
    “Мы прытаміліся”. У Мінску прадаюць легендарны клуб “Графіці”
    Грамадства
    Беларусь не аднаўляе сваё насельніцтва з 1978 году
    Грамадства Музыка
    Міністар культуры Беларусі выступіў супраць забароны канцэртаў
    Літаратура
    Найлепш купляюць кнігі Алексіевіч: якую літаратуру купляюць у букіністычных крамах
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    Афіша
    Дні роднай мовы для дзетак у Мінску – 21 і 22 лютага
    Разам да справы!
    Брэст: не толькі крэпасць, але і мадэрнісцкая архітэктура
    Афіша
    Куды пайсці на Дзень роднай мовы ў Гомелі
    Гісторыя
    Пад чужынскім прыгнётам
    Разам да справы! У краіне
    Стрыт-фуд у завулку ката Францыска. Як актывісты змяняюць Маладзечна
    Музыка
    Віцэ-прэм’ер Петрышэнка даручыў стварыць беларускія шоу «Голас» і «Х-фактар»
    Музыка
    “Петля пристрастия” апублікавала новы альбом
    Літаратура
    Фестываль “Вершы на асфальце” у кавярні “Грай” (фотарэпартаж)

Афіша

  • 20.02“Людзі, што змяняюць свет: размова пра грамадскі актывізм” у Наваполацку
  • 20.02УНОВИС. Фильм Евгения Сетько (2018)
  • 20.02Польскі джазавы піяніст Артур Дуткевіч у Мінску
  • 20.02«Думкі і спевы»: Валянцін Акудовіч і Міхал Бараноўскі
  • 20.02Hate speech: свабода, права ці дзіч?
  • 20.02Блюз-среда в TNT Rock Club: The Road Dogs
  • 21.02Дзень роднай мовы для дзетак у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    • Чаму аўтарам беларускіх падручнікаў жыць хораша? Бо на Русі жывуць
    • Стэфан Варшаўскі: прафесар матэматыкі з Ліды
    • Верш тыдня: Яўгенія Янішчыц “Не воблака, а проста аблачынка…”
    • Прэс-клуб у Магілёве “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 21 лютага

Ахова спадчыны

  • Таварыства артымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету
  • Яшчэ раз пра Асмалоўку
  • Регуляванне забудовы - не імунітэт ад знішчэння
  • “Горад Альгерда”. Вандроўка ў Віцебск
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM