Запрашаем прыняць удзел у вялікай адкрытай дыскусіі на тэму “Шоў-бізнэс у Беларусі: рэальнасць і перспектывы”, якая адбудзецца 13 верасня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры.
Беларускі шоў-бізнэс на працягу свайго кароткага існавання бесперапынна з’яўляецца тэмай гарачых экспертных і «святочна-застольных» дыскусій. Выказываемыя меркаванні звычайна маюць супрацьлеглы характар. З афіцыйнага пункту гледжання, традыцыйна сцвярджаецца пра яго паспяховасць і росквіт, пры гэтым увага факусуецца на шэрагу «абраных» выканаўцаў, якія карыстаюцца адкрытай дзяржаўнай падтрымкай. Большасць жа музычных крытыкаў і экспертаў, у тым ліку і самі прадстаўнікі сцэны, маюць больш скептычны погляд на рэальны стан айчыннага «шоўбіза». На іх думку, нягледзячы на ўсе намаганні шматлікіх прадзюсараў і мэнэджараў, дзяржаўныя законы і пастановы, у Беларусі так і не атрымалася стварыць сістэму, якая спрыяе паўнавартастнаму развіццю шоў-бізнэсу.
Ці з’яўляецца шоў-бізнэс мастацтвам? Дзе сканчваецца мастацтва і дзе пачынаецца бізнэс? Што замінае беларускім выканаўцам дасягаць узроўню сусветных зорак ці прынамсі ўзроўню расійскіх калегаў? Чым дзяржава рэальна можа дапамагчы сваім эстрадным талентам? Дзе шукаць сучасныя нетрывіяльныя прома-тэхналогіі? Калі і пры якіх умовах мы пераможам на «Еўрабачанні»?
Гэтыя і іншыя пытанні будуць абмеркаваны 13 верасня 2009 г. разам з нашымі гасцямі:
Уладзімір Кубышкін – прадзюсар Ані Шаркуновай і Германа,
Алёна Скарабагатая – мэнеэджар гурта «IQ-48»,
Віталь Маціеўскі – саліст гурта «Open Space»,
Вінсэнт – рэп-выканаўца,
Аляксандр Майдан – прадстаўнік андэграунд-сцэны з Расіі,
Мірка Сенневальд – музычны мэнэджар з Нямеччыны, спецыялізуецца на музычных і культурніцкіх праектах у краінах Усходняй Еўропы.
Дыскусія будзе нашмат болей прыемнай «у суправаджэнні» самых смачных у Мінску круасанаў і нечаканых сюрпрызаў ад сябраў «Ліберальнага клуба»!!!
Мадэратар дыскусіі – Яўген Прэйгерман
Дыскусія адбудзецца ў нядзелю 13 верасня 2009 г. у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (ММАЦ) па адрасе пр. газеты «Праўда», 11. Пачатак: 15.30.
«Ліберальны клуб» — адкрытая дыскусійная пляцоўка для прадстаўнікоў розных пунктаў гледжання па самым шырокім коле пытанняў, што маюць важнасць для беларускага грамадства. Мэтамі «Ліберальнага клуба» з’яўляюцца інтэлектуальнае развіццё і самарэалізацыя яго ўдзельнікаў, укараненне традыцый цывілізаванай прадметнай дыскусіі і зніжэнне праяваў усіх формаў радыкалізму ў грамадстве.