Удзельнікі фестываля ART MIENSK, які пройдзе 30 лістапада ў арт-прасторы «Корпус», далучыліся да флэшмобу «Ланцуг памяці», прысвечанаму расстраляным літаратарам.
#Ланцугпамяці. Верш Алеся Салагуба. “Як пашчы каменнай цясніна…” Чытае Алесь Лютыч
#Ланцугпамяці. Aлесь Дудар “Я малады”. Чытае Алесь-Францішак Мышкевіч
«Арт Сядзіба» запусціла відэа-флэшмоб «Ланцуг памяці», у якім можна паўдзельнічаць, прачытаўшы верш расстралянага паэта. Удзельнікі мусяць перадаць эстафету яшчэ тром людзям.
#Ланцугпамяці. Юлі Таўбін. Чытае Аляксей Сапрыкін
Таксама кожны жадаючы можа далучыцца да флэшмобу і запісаць сваё відэа, пазначыўшы яго хэштэгам #ланцугпамяці.
Нагадаем, што 80 год таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, у сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД («амерыканкі») былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР — літаратары, дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы. Падобнага жаху не мае гісторыя ніводнай іншай еўрапейскай краіны.
30 лістапада ў арт-прасторы «Корпус» пройдзе вялікі музычны фестываль ART MIENSK.
Выступяць:
— :B:N:
— The Superbullz
— Трэці гурт вызначыцца конкурсам сярод маладых гуртоў. Падаць заяўку на ўдзел можна да 30.10 тут.
Квіткі:
— 15 (папярэдне);
— 20 (у дзень канцэрта).
Замовіць квіткі па тэлефоне:
+375 25 996 93 76
Замовіць квіток адным клікам тут.