Тыя, у каго ёсць Айфоны, і хто паслугуецца беларускай мовай, памятаюць распачаўшаеся змаганне за даданне беларускай раскладкі ў АйОС. Нягледзячы на ўсе рапарты, Эпл пакуль не спяшаецца. Але беларускія юзеры (Ў-зеры?) стаміліся чакаць! І таму быў распрацаваны алгарытм, які дазваляе ўжываць “Ўў” у сваіх СМСках і лістах на форумы.
Прынцып дзеяння праграмы просты. Вы прастаўляеце сабе ўкраінскую раскладку, дзе ёсць усе неабходныя літары, апрача “Ўў”. Потым аднойчы запускаеце праграму “Літара Ў”, і капіюеце сабе патрэбную літару ў буфер. Цяпер, калі неабходна, проста ўстаўляеце нестаючы сімвал уручную з буфера. Калі вы, зрэдку карыстаецеся буферам абмену, то аднакротнага капіявання хопіць на доўга.
Калі-ж не — праграма мае зручны інтэрфэйс як пад Айфон, гэтак і пад Айпэд, каб капіяванне было найбольш эрганамічным. Праграма працуе нават на Айфон 2Ж з апошняй магчымай для яго прашыўкай!
А таксама калядны падарунак ад аўтара – Праграма ў iTunes
Крыніца – Блог Аляксея Несцерава, аўтара праграмы