23 студзеня ў 18 гадзін у Cafe Esperanto ў Беластоку пачнецца сустрэча з нагоды прамоцыі кніжкі Багдана Дудко “40 і 4 вершы пра каханне”.
Пісменнік і дзеяч культуры з госцмі пагутарыць пра сябе і сучасную паэзію. Адначасова госцям яго і ўсіх прыбыўшых будзе менскі бард, журналіст і аматар класікі – ЗМІЦЕР БАРТОСІК. Сардэчна запрашаем на сустрэчу з мастакамі слова ў прыемнай, сяброўскай, а што важна, польска-беларускай атмасферы.