Аўтарскі праект майстра інтэр’ернай лялькі Галіны Дзмітрук – “Панна DOLL/Я” і выбраныя працы фотамастака Мікалая Мамінава – з 30 верасня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
Сутнасць праекту: проціпастаўленне фантазійных вобразаў аўтарскай інтэр’ернай лялькі і мастацкага фота, сінтэз “спыненага жыцця” і “мрояў, увасобленых у скульптуры”. Тэкст цалкам.
Запрашаем з 1 па 13 кастрычніка 2009 года ў Літаратурны Музей Максіма Багдановіча: Мінск, вул. Багдановіча, 7а; з 10:00 па 19:00.
Афіцыйнае адкрыццё: 30 верасня а 18-ай гадзіне.