Гурт “Ляпис Трубецкой” выклаў на сваім youtube-канале трэйлер да адной з новых песень, якая прагучыць на маскоўскім канцэрце 31 снежня.
Першыя пяць чалавек, якія дашлюць правільную назву гэтай песні і пералічаць па імёнах і прозвішчах усіх, хто з’явіўся ў трэйлеры, атрымаюць бясплатна квіток на міні-фэст “Новы год па-беларуску”. Варянты дасылаць на [email protected] з пазнакамі каардынатаў для зваротнай сувязі.