У чацвер 27 лiстапада ў Магiлёве адбылася вечарына, прысвечаная 20-годдзю стварэння магiлёўскай абласной фiлii “Мартыралогу Беларусi”. На вечарыне прысутнiчалi адзiн са стваральнiкаў магiлёўскага “Мартыралогу” настаўнiк Мiхась Булавацкi, запрошаны з Мінску госць, актыўны ўдзельнiк тых падзеяў, аўтар i стваральнiк Дэкларацыi аб дзяржаўным суверэнiтэце Беларусi i Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь 1994 году, кандыдат гiстарычных навук Валянцiн Голубеў, былы вiцэ-мэр Магiлёву Вiталь Васiлькоў, а таксама шмат iншых удзельнiкаў тагачасных падзеяў. Вечарыну арганiзавала магiлёўская арганiзацыя Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны.
Гiстарычная даведка.
Магiлёўская абласная фiлiя “Мартыралогу Беларусi” была створана ў памяшканнi кульпрасветвучэльнi 27 лiстапада 1988 году з iнiцыятывы выкладчыцы гэтай вучэльнi Тамары Раманьковай. Старшынём фiлii быў абраны заслужаны дзеяч культуры БССР Валянцiн Ермаловiч, намеснiкамi – Тамара Раманькова, Мiхась Булавацкi i Анатоль Фёдараў.
Сваю дзейнасць фiлiя пачала са збору звестак аб месцах масавых растрэлаў у ваколiцах Магiлёву. На самым буйныз з iх – былых конскiх могiлках саўгаса “Давыдаўка” – быў пастаўлены Крыж, каля якога ўжо 20 год на Дзяды збiраюцца людзi, каб ушанаваць памяць тых, хто бязвiнна згiнуў.
Прадстаўнiк фiлii быў уключаны ў склад камiсii па абароне правоў i памяцi ахвяр палiтычных рэпрэсiй, створанай абласным саветам народных дэпутатаў. Камiсiя разгледзела больш за тысячу заяваў аб рэабiлiтацыi, людзi атрымалi невялiкую матэрыяльную дапамогу. Фiлiя ўдзельнiчала ў пошуку месца пахавання першага кiраўнiка ўрада БССР Змiцера Жылуновiча, ён жа пiсьменнiк Цiшка Гартны (якога, паводле некаторых дадзеных, задушылi ў псіхбальнiцы, куды яго заслалi падчас рэпрэсiй), i ўсталяваннi на тым месцы памятнага крыжа.
27 лiстапада 1988 году сталася гiстарычнай датай, днём, з якога пачалося беларускае адраджэнне на Магiлёўшчыне.
На фотаздымках:
1- Спадар Мiхась Булавацкi
2- Спадар Валянцiн Голубеў
Фота Яўгена Андрэенкі.