Кожны наступны часопіс “Маналог” беларускія аматары інтэлектуальнага чытва чакаюць, як дзеці Калядаў. На жаль, новы нумар здараецца прыкладна з такой самай перыядычнасцю. За амаль пятнаццаць год існавання выйшла 14 нумароў – чатырнаццаць эксперыментаў з літаратурай, фатаграфіяй, дызайнам.
відэазварот Адама Глобуса
Галоўны рэдактар Аляксей Андрэеў называе свой праект “этнаграфічным” і параўноўвае з калекцыянаваннем выбітных чалавечых характараў: вынік – актуальны зрэз беларускай культурнай суполкі ва ўсёй яе размаітасці.
фатограф Уладзімір Парфянок
Алена Кошкіна
Прэзентацыя адбылася ў рамках праекту “Кропка Адліку”, што рэгулярна праходзіць у Нацыянальнай Бібліятэцы.
на першым здымку – Аляксей Андрэеў