Кампанія Video West і кінастудыя Vita Brevis Film апублікавалі сумесны кароткаметражны фільм, прысвечаны ўдзельнікам праграмы каланізацыі Марса.
Кароткаметражка Mars One Way складаецца з серыі інтэрв’ю з пяццю ўдзельнікамі праграмы каланізацыі Mars One. Акрамя каментарыяў герояў фільма пра прычыны свайго ўдзелу ў праграме і адчуванні ад таго, што яны, магчыма, не змогуць вярнуцца на Зямлю, кінематаграфісты паказалі паўсядзённае жыццё будучых каланізатараў Марса.
Нагадаем, што сярод удзельнікаў праекту Mars One ёсць і беларусы.