Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на свята МАСЛЕНІЦА 1 сакавіка а 13-й гадзіне.
Вас чакае:
– народныя песні і танцы
– масленічны гандаль
– кірмашовы тэатр – лялечны тэатр “Батлейка”
– гульні ад бабкі Параскі
– забавы ля масленічнага слупа
– цяганне “калодкі” – народныя атракцыёны і віктарыны
– конкурс на лепшую масленічную ляльку – прызы для тых, хто прыйдзе на свята з падрыхтаванай святочнай лялькай
– рытуальнае спальванне пудзіла Марэны
– магічны карагод
Увага: калі Вы хочаце пазбавіцца ад старых праблем і турбот, прыносьце старыя рэчы, каб спаліць іх на вогнішчы.
На працягу свята ў “Карчме” можна будзе пакаштаваць гарачых духмяных бліноў!