Сёмая выстава праекта “Тэхна-арт”, што адкрылася ў галерэі “Універсітэт культуры” 25 верасня пад правакацыйнай назвай “Знак якасці”, уключыла ў сябе ўсе напрамкі сучаснага мастацтва, якія нясуць у сабе тэхнічны складальнік.
З гэтай нагоды дырэктар мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”, куратар выставы Дзяніс Барсукоў адзначыў:
Яравенка Алег, трыпціх
“Наш праект жыве і перамагае, правакуе аўтараў і ўздейнічае на гледача. Спачатку місіяй праекту “Тэхна-арт” было засведчыць месца тэхнамастацтва на арт-прасторы нашай краіны. І з цягам часу місія гэта была выканана. Многія цяпер ведаюць, што такое тэхнамастацтва: лічбавую фатаграфію, арт-аб’екты, розныя віды жывапісу, што выходзяць за межы халста, кампутарную анімацыю і 3D-графіку “.
Валерый Вядрэнка і Сяргей Кажамякін на фоне «Еўропы»
Нельга прайсці міма работ вядомых фатографаў, ветэранаў праекта, – Валерыя Вядрэнкі («Еўропа»), Сяргея Ждановіча («Абразы. Гіпертып»), Вадзіма Качана («Аня»). Узрушвае «Трыпціх» фотамайстра Алега Яравенкі і Another world маладога, але вельмі таленавітага, Віталя Раковіча.
Прыгарніцкі Уладзімір “Два Сусветы – два Знакі”
У гэтай сувязі намеснік старшыні Творчага саюза “Фотамастацтва” Іван Пятровіч падкрэсліў:
“Самае сур’ёзнае ў гэтай выставе, гэта – назва. Адраджэнне тэмы “знака якасці” дазволіла аўтарам і звярнуцца да вытокаў яго з’яўлення, і перагледзець, убачыць яго па-новаму. Я чакаў, што тут будзе шмат эпатажных работ, але гэтага не здарылася. У праекце “Тэхна-арт” традыцыйна ўдзельнічаюць аўтары, імя якіх ужо з’яўляецца “Знакам якасці” не толькі ў беларускай фатаграфіі, але і сучасным мастацтве Беларусі “.
Сяргей Шыла “Пака ці Джойсцік”
Свой творчы погляд на тэхна-тэматыку прадставіў і малады мастак, шырока вядом па праекту “Саша і Сярожа”, Аляксей Хацкевіч. Яго жывапісная работа – партрэт юнага тэхніка пад аднайменнай назвай “Юны тэхнік”, прымусіць ўсміхнуцца любога.
Бартошкін Дзмітрый “Золата. Срэбра. Бронза”
” Из чего же, из чего же, из чего же сделаны наши мальчишки…”, – словы дзіцячай песенькі, першыя, што прыходзяць на розум, калі набліжаешся да арт-аб’екта Салдатавай Аляксандры. З той толькі розніцай, што тут наведвальнікі наглядна бачаць, з чаго ж складаецца ўся сучасная сям’я: мама, тата і дзіцё.
Салдатава Аляксандра, арт-аб’ект
Кацярына Бурак гэтым разам пайшла “Па слядах Далі”, а тэхна-пчолы Таццяны Гомза завуць быць “бліжэй ды прыроды”.
Бурак Кацярына “Па слядах Далі”
Таксама варта адзначыць і новыя імёны. Як распавёў Дзяніс Барсукоў, новы аўтар “Тэхна-арту”, студэнтка, мастачка Акуневіч Анастасія прадставіла калекцыю маек пад назвай “Майкі BY”, дзе беларускія брэнды, па якіх пазнаюць Беларусь па ўсім свеце (Белавежская пушча, трактар “Беларусь” і Нацыянальная бібліятэка ), аформлены ў выглядзе простых сімвалаў. Можна нават сказаць, што Уладзіміра Цэслер на нашай прасторы цяпер мае паслядоўнікаў.
Акуневіч Анастасія “Майкі BY”
На выставу можна смела браць з сабой дзяцей. Ім таксама будзе, што паглядзець, бо ў першай залі галерэі дэманструюцца ролікі майстроў кампутарнай анімацыі і 3D-графікі.
Зазуля Аляксандр “Траяны”
Чарговая выстава “Тэхна-арту” яшчэ раз давяла, што сучаснае тэхнамастацтва не стаіць на месцы. Яго пошукі працягваюцца, і лепшыя творы яшчэ наперадзе.
Пазнаёміцца з экспазіцыяй наведвальнікі могуць да 9 кастрычніка.
На першым фота: Барсукоў Дзяніс “За ПДР”