З’явіўся першы трэйлер поўнаметражнага фільма “Чарапашкі-ніндзя”, які прадзюсуе Майкл Бэй. Прэм’ера экшну рэжысёра Джонатана Лібесмана адбудзецца 8 жніўня 2014 года.
Нараджэнне мутантаў у фільме адрозніваецца ад арыгінальнага коміксу. У блокбастары чарапашкі стануць вынікам эксперыменту Шрэдэра і бацькі Эйпрыл О’Ніл. Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.
Здымкі фільма пачаліся 22 сакавіка 2013 г. У карціне здымаюцца Алан Рычсан, Піт Пложак, Ноэл Фішэр і Джэрэмі Ховард — яны граюць ролі Рафаэля, Леанарда, Мікеланджэла і Данатэла. Рэпарцёрку Эйпрыл О’Ніл грае Меган Фокс, а Шрэдэра — Уільям Фіхтнер.