Рэпер Oxxxymiron у межах туру “АрХХХеалогія” зладзіў вялікі канцэрт у мінскім клубе “Рэ:паблік” 21 верасня, дзе “развітваўся” са старым матэрыялам перад другім альбомам з нявызначанай датай выпуску: “Выбачайце, сябры, але якасць – перадусім,” зазначыў артыст. На сцэне музыку падтрымлівалі Sedated, Охра, а таксама брытанскі музыка Porchy. За пультам быў беларускі музыка Рома Англічанін з калектыва ЛСП, вядомы, апроч таго, па ўдзеле ў праектах Mauzer, GreenChe і Грязь. Зазначым, што раз ад разу наведвальнасць мінскіх канцэртаў Oxxxymiron’а толькі расце.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла Wake Up! Agency.
Фота – Аляксандр Ждановіч