Урачыстае адкрыццё XVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу “Кнігі Беларусі-2009” адбудзецца сёння ў Мінску. Мерапрыемствы найвялікшага кніжнага форуму Беларусі пройдуць з 11 па 15 лютага ў НВЦ “Белэкспа”.
Гэтым разам ганаровым госцем выставы стане Рэспубліка Казахстан. Усяго ў XVI Мінскім кніжным кірмашы прымуць удзел 25 краінаў. Акрамя Беларусі і Казахстану, сваю кніжную прадукцыю прадставяць Расія, Украіна, Таджыкістан, Арменія, Літва, Польшча, Славакія, Францыя, Швецыя, Ізраіль, Індыя, Кітай, Куба, ЗША, Венесуэла. Упершыню экспанентамі Мінскай кніжнай выставы-кірмашу стануць Азербайджан, Эстонія, Балгарыя, Бельгія, Венгрыя, Іран і Карэя.
Выстава дазваляе значна пашырыць культурныя і інфармацыйныя межы кніжнага форуму, прадэманстраваць аматарам кнігі, наколькі разнастайны і бяскрайні свет кніг і адначасова наколькі ён блізкі і зразумелы людзям розных нацыянальнасцяў, веравызнанняў і густаў.
Арганізатарамі выставы выступілі Міністэрства інфармацыі Беларусі, Беларуская асацыяцыя кнігавыдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў, ААТ “Белкнига” и ПК ТАА “Макбел”.