Моладзевая інтэрнэт-пляцоўка moladz.org распачынае новы конкурс у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” На працягу месяца Вы можаце пісаць і дасылаць нам вершы па-беларуску на любую тэму, якая Вас хвалюе. Найлепшыя вершы будуць выкладзеныя на старонках moladz.org і змогуць трапіць у зборнік вершаў “Наш час-3”.
Пры канцы конкурсу наведвальнікі парталу змогуць прагаласаваць і выбраць самых таленавітых паэтаў. Удзельнікі, што зоймуць першыя тры радкі ў рэйтынгу галасавання, атрымаюць падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” і Moladz.org.
Для ўдзелу ў конкурсе патрэбнае толькі жаданне, муза, крэатыўнасць, талент і пэўныя намаганні. Вы пішаце верш і дасылаеце яго на паштовую скрыню [email protected], а далей справа будзе за намі.
Апошні тэрмін падачы вершаў – 25 чэрвеня 2009 г.
Калі Вы маеце пытанні, тэлефануйце на нумар +375 29 321 48 76, Надзея.