Распачынаецца другі сезон курсаў “Мова ці кава”. Першы занятак адбудзецца ў панядзелак 16 верасня, а 19.00 у “Галерэі Ў” (Незалежнасці 37а. Уваход вольны, навучанне бясплатнае. Курсы ладзяцца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Каб трапіць упершыню на курсы, абавязкова трэба напісаць на [email protected] – распавесці пра сябе, пра чаканні ад курсаў, пакінуць мэйл і тэлефон. Гэта неабходна нам каб лепш планаваць заняткі.
Дзякуй!
Даведка:
Мова ці кава – бясплатныя гарадскія курсы беларускай мовы, запачаткаваныя ў Маскве і Мінску журналісткай Кацярынай Кібальчыч. Заняткі адбываюцца раз на тыдзень у вечаровы час за кубкам кавы, працягласць — каля 2 гадзін. У першым сезоне ў Маскве адбылося 17 заняткаў, прысутнічае звычайна каля 30 чалавек. Вядоўцы – Вольга Вербіловіч і Васіль Дранько-Майсюк.
У Мінску за люты-чэрвень 2013 прайшло 15 заняткаў. Студэнтаў шмат – ад 60 да 120 чалавек за раз. Часам няма дзе сядзець. Вядучыя – Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка.
Будзьма з моваю!