Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
14.01.2014 | Адукацыя

«Мова нанова»: У «Галерэі Ў» стартавалі новыя моўныя курсы.

Tweet

Арганізатары курсаў «Мова нанова» Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская не чакалі такога аншлагу і раздрукавалі ўсяго 150 папер з моўнымі заданнямі. Між тым, па самых сціплых падліках, у «Галерэі Ў» сабралася больш за 300 чалавек.

Таму слухаць заняткі было не надта камфортна: у зале было задушна, больш за палову прысутных слухалі вядучых стоячы.

Напачатку Лабадзенка і Літвіноўская ў жартоўным дыялогу выказалі сваю версію канфлікту паміж дзвюма моўнымі курсамі: «Мова нанова» і «Мова ці кава».

http://budzma.by/wp-content/gallery/movananova/470.jpg

Па версіі Лабадзенкі, Кацярына Кібальчыч сказала, што перадае вядучым курсы «Мова ці кава» з адзінай умовай: змяніць назву. Глеб і Алеся выбралі дату і час правядзення. А праз некалькі дзён даведаліся, што Кібальчыч прызначыла свае курсы ў гэтым жа месцы («Галерэя Ў») і ў гэты час (13 студзеня а 19-й). Лабадзенка звярнуўся да кіраўніцтва галерэі, якое зрабіла выбар на карысць курсаў «Мова нанова», якія забраніравалі месца першымі.

«За тое, што адбываецца паралельна з намі, мы ніякай адказнасці не нясём», – дадаў Лабадзенка.

Партнёрамі новага праекта сталі грамадская кампанія «Будзьма беларусамі» і канал «Белсат». Свае віншаванні праз відэа перадаў Рыгор Барадулін.

Адной з «разынак» першага занятку стала прэзентацыя сайта «Мовы нанова».

Іх цэнтральная частка – выкладзеныя матэрыялы для заняткаў. Арганізатары зрабілі даступнымі матэрыялы 20 урокаў (у тым ліку «Вандроўкі», «Беларускія стравы», «Святы», «Архітэктура», «Музыка», «Спорт», «Адпачынак», «Часткі цела», «Лецішча», «Чытанне», «Лацінка», «Надвор’е», «Адзенне», «Посуд», «Каляндар»). Таксама на сайце выкладзены беларускія народныя імёны, цікавосткі, сканіраваны ўрывак з трэцяга статута ВКЛ. Ёсць раздзелы відэа, граматыка лексіка, культура мовы.

Вядучыя працавалі ў дуэце і на кантрасце.

Алеся Літвіноўская ўвасабляла акадэмічны стыль. Напрыклад, яна папулярна патлумачыла ўдзельнікам, як утвараецца форма загаднага ладу і элегантна звязала яе з назвай аднаго з партнёраў – кампаніі «Будзьма». Лабадзенка працаваў у звыклым фармаце шоўмэна, які дазваляў сабе народныя жарты «раней яйкі былі лепшыя» або «мерыліся караваямі».

http://budzma.by/wp-content/gallery/movananova/779.jpg

Падчас сустрэчы адбылася гутарка з двума гасцямі. Беларускамоўны пекар з Верхнядзвінска Кастусь Ларкоў, які, дарэчы, учора перадаў у «Нашу Ніву» выпечаны ім каравай, зрабіў падобны падарунак і наведвальнікам курсаў.

Каравай пусцілі па аўдыторыі, таму пакаштаваць яго змог кожны.

А пасля быў арганізана гутарка праз скайп са Стэфанам Эрыксанам, былым паслом Швецыі ў Беларусі.

Эрыксан у чарговы раз прадэманстраваў прысутным сваю цудоўную беларускую мову. А Алеся Літвіноўская ўзгадала, як вучыла мове спадара Стэфана і Джорджа Крола, колішняга пасла ЗША ў Беларусі. На адным з прыёмаў тыя сустрэліся і пачалі размаўляць паміж сабой па-беларуску. Прычым, перыядычна запытваючы ў Літвіноўскай, ці не робяць яны памылак.

 

Спецыяльна да адкрыцця курсаў «Мова нанова» Рыгор Барадулін напісаў верш.

НАНОВА!

Немінуча,
Гаюча
Нанова
Раскрываецца шчырае слова.
Мова маці —
Крыніца сьвятая —
Да вытокаў
Намеры вяртае.
Як высокія мроі,
Аблокі
Думкі неба
Ратуюць ад спёкі.
Мы на гэтым сьвеце
Павінны
Гадаваць мову
Роднай Айчыны.

13 студзеня 2014

Першы занятак курсаў «Мова нанова» можа прызнаць удалым. Але дзе змяшчаць такую гурму ахвотных? Вось гэта сапраўдная праблема.

Другі па ліку адбудзецца ў наступны панядзелак а 19-й у «Галерэі Ў».

 

фота – Зарына Кандрацьева

Глеб Кандрацьеў

 

[nggallery id=1507]

Апошняе ў рубрыцы:

16.01.2019 минск. национальный пресс-центр. презентация 1-го тома книги "история белорусской государственности". фото юрия мозолевского
Адукацыя

Што не так з «Гісторыяй беларускай дзяржаўнасці»? Колькі заўваг гісторыка

Тэкст, прыведзены ніжэй, я напісаў на пачатку лютага. Напісаў і паклаў «у стол». Чаму так? З аднаго боку, хацелася, каб людзі даведаліся пра хібы, якія...

Первую книгу пятитомника об истории белорусской государственности презентовали в Минске

Первый том уникального научного издания "История белорусской государственности. Белорусская государственность: от истоков до конца XVIII в." презентовали 16 января в Минске. Книга вышла в издательстве "Белорусская наука". У первого тома 29 авторов, в числе которых как ученые Института истории НАН, так и представители вузов.
На снимке: 1. заведующий центром Института истории НАН Беларуси, доктор исторических наук, профессор Ольга Левко и заместитель директора по научной работе Института истории НАН Беларуси, кандидат исторических наук, доцент Вадим Лакиза.
2-4. первая книга пятитомника об истории белорусской государственности.
5. заместитель директора по научной работе Института истории НАН Беларуси, кандидат исторических наук, доцент Вадим Лакиза.
6. директор Института истории НАН Беларуси, кандидат исторических наук, доцент Вячеслав Данилович.
7. заведующий центром Института истории НАН Беларуси, доктор исторических наук, профессор Ольга Левко.
8. академик-секретарь отделения гуманитарных н
Адукацыя

Алег Трусаў: Моцныя і слабыя месцы «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці»

Выйшлі ў свет першыя тамы акадэмічнага гістарычнага выдання, якое ўпершыню атрымала назву «История белорусской государственности». Назва першага...

WP_20151031_12_16_21_Pro-660x440
Адукацыя

Чаму аўтарам беларускіх падручнікаў жыць хораша? Бо на Русі жывуць

Чарговы прыступ заклапочанасці кіраўніка Беларусі школьнай адукацыяй закрануў матэматычныя дысцыпліны, біялогію і працоўнае навучанне. Дзякуючы...

zbsunion
Адукацыя

Працягваецца набор на Акадэмію Студэнцкага Лідарства!

Хочаш змяніць Беларусь да лепшага, але не ведаеш з чаго пачаць? Акадэмія студэнцкага лідарства – гэта адукацыйная праграма для новай генерацыі лідараў...

Апошнія навіны

    Афіша
    Канцэрты фіналістаў «Заспявай-5» падтрымаюць Palina, Naviband і Warsoba
    Мастацтва
    Міністар культуры абурыўся новымі менскімі помнікамі: «нізкі мастацкі ўзровень»
    Музыка
    “Мы прытаміліся”. У Мінску прадаюць легендарны клуб “Графіці”
    Грамадства
    Беларусь не аднаўляе сваё насельніцтва з 1978 году
    Грамадства Музыка
    Міністар культуры Беларусі выступіў супраць забароны канцэртаў
    Літаратура
    Найлепш купляюць кнігі Алексіевіч: якую літаратуру купляюць у букіністычных крамах
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    Афіша
    Дні роднай мовы для дзетак у Мінску – 21 і 22 лютага
    Разам да справы!
    Брэст: не толькі крэпасць, але і мадэрнісцкая архітэктура
    Афіша
    Куды пайсці на Дзень роднай мовы ў Гомелі
    Гісторыя
    Пад чужынскім прыгнётам
    Разам да справы! У краіне
    Стрыт-фуд у завулку ката Францыска. Як актывісты змяняюць Маладзечна
    Музыка
    Віцэ-прэм’ер Петрышэнка даручыў стварыць беларускія шоу «Голас» і «Х-фактар»
    Музыка
    “Петля пристрастия” апублікавала новы альбом
    Літаратура
    Фестываль “Вершы на асфальце” у кавярні “Грай” (фотарэпартаж)

Афіша

  • 20.02“Людзі, што змяняюць свет: размова пра грамадскі актывізм” у Наваполацку
  • 20.02УНОВИС. Фильм Евгения Сетько (2018)
  • 20.02Польскі джазавы піяніст Артур Дуткевіч у Мінску
  • 20.02«Думкі і спевы»: Валянцін Акудовіч і Міхал Бараноўскі
  • 20.02Hate speech: свабода, права ці дзіч?
  • 20.02Блюз-среда в TNT Rock Club: The Road Dogs
  • 21.02Дзень роднай мовы для дзетак у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    • Чаму аўтарам беларускіх падручнікаў жыць хораша? Бо на Русі жывуць
    • Адкрыццё Стральцоўскага фэсту “Вершы на асфальце” (фотарэпартаж)
    • Верш тыдня: Яўгенія Янішчыц “Не воблака, а проста аблачынка…”
    • Брэст: не толькі крэпасць, але і мадэрнісцкая архітэктура

Ахова спадчыны

  • Таварыства артымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету
  • Яшчэ раз пра Асмалоўку
  • Регуляванне забудовы - не імунітэт ад знішчэння
  • “Горад Альгерда”. Вандроўка ў Віцебск
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM