Цягам двух дзён — 4 і 5 сьнежня — у менскім клюбе «Рэактар» выступіць два дзясяткі камандаў. Дзея завецца — штогадовы шматфарматны дэма-фэст «Музычны апэльсын». Арганізатары з прадусарскага цэнтру «ПАНстудыя»: «Фэст папросту ня ўклаўся ў адзін дзень, бо ў Беларусі вялізная колькасьць унікальных арыгінальных камандаў. Толькі частку зь іх можна будзе ўбачыць у гэтыя дні». Сярод удзельнікаў фэсту — Akana NHS, Зьміцер Вайцюшкевіч і «Разьбітае сэрца пацана».Тэкст цалкам.