На Астравеччыне, на беразе возера Кайміна, адбыўся паэтычны слэм з удзелам беларускіх паэтаў на чале з Андрэем Хадановічам. Журы паэтычнага конкурса склалі мясцовыя гледачы. Тры галоўныя пераможцы былі ўзнагароджаны каштоўным прызам у выглядзе мёду. Месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – Усевалад Сцебурака, другое – Віталь Рыжкоў, трэцяе – Глеб Лабадзенка.
Фота: Ганна Бабіцкая