Амерыканскія навукоўцы маюць новы мэтад рэканструкцыі моваў, якія сёння лічаць мёртвымі.
У гэтым дапамагае адмысловая кампутарная праграма, распрацаваная вучонымі Універсітэта Брытанскай Калумбіі ў Ванкуверы.
Сёньня рэканструкцыя моваў працягваецца гадамі. Новая праграма робіць гэтую працу цягам некалькіх дзён ці нават гадзін. Дзякуючы новай магчымасьці, вучоныя хочуць рэканструяваць пратамовы, з якіх паходзяць сучасныя мовы.
Адзін з распрацоўшчыкаў праграмы Аляксандр Бушар-Катэ распавядае:
“Мы спадзяемся, што наш алгарытм зробіць рэвалюцыю ў гістарычнай лінгвістыцы і зменіць яе прыкладна такім жа чынам, як статыстычны аналіз і вылічальныя магутнасці кампутараў змянілі эвалюцыйную біялогію”.
Праграма шукае сувязі праз аналіз на ўзроўні самых простых гукавых элементаў, з якіх складаюцца словы. Пасля дадзеныя па дзесятках тысяч словаў аб’ядноўваюцца пры дапамозе статыстычных алгарытмаў, якія крок за крокам аднаўляюць аблічча старажытнай мовы.
Сыстэма правераная на 637 мовах Азіі і рэгіёну Ціхага акіяну. Лінгвісты падкрэсліваюць, што новая кампутарная праграма вельмі хуткая, але ўсё ж пакуль не вельмі дакладная. Таму для падрабязнага аналізу яе высноваў патрэбны чалавек.