11.04.2017 | Грамадства

На 10 вяселляў — 7 разводаў. Топ месцаў Беларусі, дзе шлюбы развальваюцца часцей за ўсё

Белстат апублікаваў дэмаграфічную статыстыку за 2016 год. На падставе гэтых звестак «Наша Ніва» склала рэйтынг раёнаў краіны, дзе летась распадалася больш за ўсё шлюбаў.

Вяселле на Берасцейшчыне. Ілюстрацыйны здымак. Фота Сяргея Гудзіліна.

Мы параўноўвалі колькасць разводаў на тысячу вяселляў.

У сярэднім у Беларусі гэтая лічба складала 506 — то бок пяць разводаў на 10 вяселляў. Аднак ёсць і раёны выключэнні.

  1. Дрыбінскі — 722
  2. Ляхавіцкі — 719
  3. Лепельскі — 705
  4. Чэрвенскі — 698
  5. Добрушскі — 630
  6. Круглянскі — 630
  7. Клімавіцкі — 723
  8. Смалявіцкі (+Жодзіна) — 615
  9. Нараўлянскі — 607
  10. Бабруйскі — 605

Адзначым, што сярод абласцей найбольшая доля фіксавалася на Віцебшчыне (558) і Гомельшчыне (530), а найменшая — на Гродзеншчыне (452) і Брэстчыне (464).

Дадамо, што ў Мінску на 1000 вяселляў налічылася 494 разводы. Аднак у Фрунзенскім раёне лічба сягае аж да 732. Найхутчэй, сваю ролю адыгрывае Каменная Горка — мікрараён, дзе масава выдаваліся льготныя крэдыты маладым сем’ям.

Браніслаў Юрэвіч, Наша Ніва


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика