На Таймс-сквер у цэнтры Нью-Ёрка паказалі мінскі мікрараён Серабранка. Гэта быў кліп Макса Каржа “Малый повзрослел”, які транслявалі з вялікага экрана PlayStation Theatre – паведамляе Еўрарадыё.

Корж прывез за акіян праграму “Малый повзрослел ч.2”. Канцэрты адбыліся ў Лос-Анджэлесе, Сан-Францыска, Нью-Ёрку і Таронта.