Кіраўніцтва радыё Unistar прыняла рашэнне зняць з эфіру праграму “Новая зямля” Віктара Сямашкі. Перадача выходзіла на хвалях 99,5FM з 2005 году і была адзінай беларускамоўнай перадачай у эфірнай сетцы Unistar.
За чатыры гады існвання “Новай зямлі” выйшла ля 200 выпускаў, прысвечаных беларускай альтэрнатыўнай культуры. Яе аўтар, супрацоўнік радыё Unistar Віктар Сямашка кажа, што тэмай бліжэйшай “Новай зямлі” мусіла стаць трасянка: “Хацеў зрабіць праграму ў гумарыстычным рэчышчы, распавесці колькі людзей карыстаюцца ў нас беларускай мовай, а колькі – трасянкай, паставіць адпаведныя песні”. Тэкст цалкам.