Амерыканская кампанія Wolfgang’s Vault выклала на сваім канале на YouTube каля 12 тысяч раней не публікаваных канцэртных запісаў знакамітых рок-музыкаў мінулага стагоддзя.
У аснову калекцыі леглі архіўныя запісы аднаго з самых аўтарытэтных канцэртных прамоўтараў другой паловы XX стагоддзя Білі Грэма. Сярод канцэртаў, арганізаваных ім, ёсць выступы Боба Дылана, The Grateful Dead, Джэймса Браўна, The Who, Бруса Спрынгстына, The Rolling Stones, Лу Рыда, The Sex Pistols і многіх іншых знакамітых музыкаў.
Нечаканая падзея выклікала сапраўдны ажыятаж у многіх заходніх музычных СМІ, бо да гэтага моманту мала хто ведаў пра існаванне гэтых запісаў, а кампаніі, здольныя пахваліцца такой вялікай калекцыяй, можна было пералічыць па пальцах. Унікальны архіў быў аблічбаваны і адноўлены сіламі супрацоўнікамі Wolfgang’s Vault і, паводле іх паведамленняў, найбліжэйшым часам будзе зноў папоўнены.
Білі Грэм — чалавек, дзякуючы якому ўсе гэтыя відэазапісы пабачылі свет, — нарадзіўся ў 1931 годзе ў Германіі ў габрэйскім сям’і імігрантаў з Расіі. Перад пачаткам Другой сусветнай вайны ён збег у Францыю, а затым у ЗША. У сярэдзіне 1960-х Грэм пачаў арганізоўваць канцэрты розных рок-музыкаў. Білі працягваў займацца прамоўтарствам да сваёй смерці пры крушэнні верталёта ў 1991 годзе.
Паводле furfur.me