Naka Piano гэта дуэт рока і класікі: піяністкі Ірыны Кліменка і рок-дзівы Насты Шпакоўскай. Дзяўчаты, аднойчы паэксперыментаваўшы з песнямі роднага калектыву, заўважылі, што чысты мікс вакалу і фартэпіяна мае свой, асаблівы шарм. Працягнуўшы музычныя пошукі, дуэт стаў адной з інкарнацый гурта Naka з самастойнымі канцэртнымі выступамі і любоўю публікі. Лагічнай кропкай стаў паўнавартасны альбом праекту.
За шыльдай Piano – шыкоўны трэк-ліст з кампазіцый не толькі ціхіх і далікатных. Плытка ўтрымлівае ўсе эмацыйныя адценні, уласцівыя ракавым рокавым жанчынам. Бунт і плач, крык і шэпт, рок і класіка, фортэ і піяна. Асаблівае месца традыцыйна займаюць песні па-беларуску: “Бяжы” (якая ў свой час стала першай апублікаванай беларускай песняй гурта), “У баі” (версія без Вайцюшкевіча) і абсалютна новая “Чакаем”.
Канцэрт- прэзентацыя Naka Piano адбудзецца 28 верасня ў кафэ LOFT. На канцэрце прагучаць акрамя песень з альбому новыя кампазіцыі а таксама вершы. Альбом можна спампаваць на сайце www.naka.by ў якасці lossless.
Замовіць квіткі на канцэрт можна на сайце www.ticketpro.by або па тэлефонах:
+375 (29 ) 380-00-10 , +375 (29 ) 268-07-56
фота – Аляксандр Ждановіч (яшчэ класныя фота тут і тут)