У мінулы Дзень Зямлі амерыканскае ведамства NASA папрасіла ўсіх ахвочых зрабіць сэлфі і размясціць здымак з хэштэгам #GlobalSelfie ў сацыяльных сетках. Вынікам незвычайнай акцыі стала новая версія фатаграфіі Зямлі Blue Marble, складзеная з 36422 сэлфшотаў. Пра гэта піша Business Insider.
3,2-гігапіксельная выява была рэалізаваная пры дапамозе людзей са 113 краін і рэгіёнаў. У ведамства паступіла больш за 50 тысяч сэлфі, аднак не ўсе фота аказаліся прыдатнымі, таму іх колькасць давялося скараціць.
«Навукоўцы NASA дапамаглі ідэнтыфікаваць тысячы новых планет за апошнія гады, але касмічнае агенцтва не вывучае ні адну планету больш пільна, чым нашу ўласную, — гаворыцца ў паведамленні амерыканскай арганізацыі. — Выкарыстоўваючы 17 арбітальных спадарожнікаў бартавых і наземных кампаній, якія будуць назіраць за Зямлёй, дадзеныя NASA дапамаглі навукоўцам сабраць разам больш ясную карціну атмасферы, сушы і акіяна Зямлі».
Інтэрактыўнае «глабальнае сэлфі» даступнае для падрабязнага вывучэння тут.