NASA запусціла новы эксперымент пад назвай High Definition Earth Viewing (HDEV), дзякуючы якому чалавецтва зможа ў рэальным часе праглядаць HD-відэа Зямлі з космасу 24 гадзіны ў суткі 7 дзён на тыдзень.
Праект быў запушчаны 18 красавіка 2014 года, але вядома пра гэта стала толькі цяпер — да гэтага ён існаваў у тэставым варыянце і з перыядычнымі перабоямі. Цяпер усё неабходнае абсталяванне ўжо разгорнутае за бортам МКС.
Некалькі дзён таму на модулі Каламбус змаглі ўсталяваць набор з 4 камерцыйных HD-відэакамер. Для абароны ад касмічнага асяроддзя электроніку замкнулі ў герметычныя боксы.
Асобна адзначаецца, што некаторыя кампаненты HDEV спраектавалі амерыканскія студэнты. Яны ж будуць дапамагаць кіраваць ходам эксперыменту.
Пакуль што адзіным мінусам праекта можна назваць тое, што HDEV не прызначаны для запісу відэа. Усю трансляцыю з космасу можна глядзець у рэальным часе, але толькі адзін раз.
Макс Вильтовский, Компьютерные вести