Навагодняе дзейства пад назвай “Нашэсце ёлак і навагодніх цацак” пройдзе ў Гомелі 1 студзеня, расказала карэспандэнту БЕЛТА намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля Алена Герашчанка.
У першы дзень новага года на пляцоўцы палаца культуры “Фестывальны” пройдзе парад-карнавал, у якім прымуць удзел больш за 600 чалавек, апранутых у касцюмы ялінак і навагодніх цацак. Арганізатары запрашаюць гараджан ўключыцца ў дзейства і папоўніць карнавальныя шэрагі. Для гэтага дастаткова адпавядаць стылю: прыйсці на свята ў касцюме ёлкі, зоркі або любой іншай навагодняй цацкі, а таксама ў зялёным або чырвоным каўпачку.
Удзельнікі не толькі пройдуць парадам, але і правядуць флэш-моб “Жывая ёлка”. Пад музыку ім прапануюць зрабіць простыя танцавальныя рухі, які будуць па сілах кожнаму. Працягам свята стане музычны рынг “Дзед Мароз і кампанія”. 24 казачных дзядулі і іх групы падтрымкі сыдуцца на сцэне ў творчым баі. У навагодняй праграме таксама шматлікія конкурсы і забавы па інтарэсах.