Наступная версія аперацыйнай сістэмы Windows можа быць бясплатнай. Прынамсі для тых, хто ўжо карыстаецца Windows 8.
Да гэтага кампанія ніколі не прапаноўвала бясплатных абнаўленняў да наступнай версіі сваёй аперацыйнай сістэмы. Напрыклад, за пераход на Windows 8.1 у Расіі трэба заплаціць як мінімум 6000 рублёў. Робячы новую версію Windows бясплатнай, Microsoft падладжваецца пад паводзіны карыстальнікаў, якія ўжо прывыклі атрымліваць абнаўленні для мабільных АС без якой-небудзь аплаты.
Карпарацыя мае прадставіць новую версію Windows ужо сёння, 30 верасня. Яе дакладная назва пакуль што не раскрываецца. Сярод варыянтаў — Windows 9, Windows Threshold або Windows TH. У сістэме павінная зноў з’явіцца кнопка «Пуск», падтрымка галасавога памочніка Cortana і магчымасць запускаць некалькі віртуальных працоўных сталоў.