Чацвёрты Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK пройдзе 27 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB).
У гэтым годзе чакаецца насычаная адукацыйная праграма. Удзел у ёй БЯСПЛАТНЫ, каб стаць слухачом неабходна толькi прайсці рэгістрацыю на сайце – «Рэгістрацыя на адукацыйную праграму».
Для тых, у каго не атрымаецца пабываць на фестывалі, Аргкамітэт AD.NAK сумесна з партнёрам – сэрвісам Webiring – арганізуе онлайн-трансляцыю. Назіраць за падзеямі фестывалю можна будзе ў онлайн-рэжыме на афіцыйным сайце adnak.by.
Пачатак трансляцыі ў 18.00 па мінскім часе.
Па пытаннях удзелу ў Фестывалі звяртайцеся ў аргкамітэт па тэлефонах:
+375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, альбо праз e-mail: [email protected].