У клубе Re:public адбылася апошняя рокерская “салянка” сезону 2011/2012. З лоскам названая Gold Fest, яна абяцала быць буйным фестывалем з турамі адбору ўдзельнікаў і вялікім фінальным гігам з запрошаным хэдлайнерам – гуртом 7000$. У выніку з пераможцаў адбораў выступілі толькі: «Йо Йо» і PostWork , а 7000$, спасылаючыся на арганізатараў, выказалі спадзяванне на перанос візіту на верасень. У выніку нешматлікую публіку радавалі сваімі песнямі «Красные Звезды», PunKrot, «Без паники», «Pomidor/Off», «:B:N» і «Мутнаевока». У поўнай атмасферы 90-х і пад любімыя песні беларускіх артыстаў мы і развіталіся з першым летнім месяцам.
Алесь Плотка
Фота:Аляксандр Ждановіч