Сёньня – Міжнародны дзень перакладчыкаў. Калі нейкая прафэсійная група сапраўды заслугоўвае мець сваё міжнароднае сьвята, дык гэта перакладчыкі. Бо іхная прафэсія дакранаецца, калі можна так сказаць, да самай сутнасьці “міжнароднасьці”, то бок, да розных моваў, якія зьяўляюцца вопраткамі душы і думак розных народаў.