Магілёўскі гурт назваў рэліз паводле сваёй беларускамоўнай кампазыцыі «Гуантанама».
Гурт Nizkiz сабраў свае запісаныя кампазыцыі ў новы рэліз, які выйшаў у фармаце 3plet. Альбом назвалі ў гонар першай беларускамоўнай кампазыцыі «Гуантанама», зь якой музыкі ўдзельнічаюць у чарце на Tuzin.fm. Дадзены фармат рэлізу прадугледжвае акром непасрэдна музычных трэкаў дадатковы зьмест у выглядзе тэкстаў, ілюстрацый, фотаздымкаў, камэнтароў ды іншай інфармацыі – гэта можа параўнаць з Deluxe-выданьнем музычнага альбому ў лічбавым выглядзе. Рэліз прызначаны для праслухоўваньня найперш у смартфонах і пляншэтах з дапамогай дадаткаў App Store, Windows Store, Google Play. Падобны фармат набірае папулярнасьць, свае альбомы падобным чынам выдалі гурты «Мумий Тролль», NoizeMC, Louna ды іншыя. Зь беларускіх выканаўцаў Nizkiz – першыя.
«Мы лічым, што сёньня, калі шмат хто слухае музыку найперш на сваіх смартфонах, такі фармат надзвычай актуальны, а да ўсяго пазнавальны, бо з дапамогай гуку, карцінак і тэксту стварае адзіны цэльны вобраз музычнага твору. Ды яшчэ спрыяе больш шчыльнаму кантактаваньню паміж публікай і стваральнікамі альбому», – кажуць музыкі з Nizkiz.
Альбом «Гуантанама» у 3plet даступны па гэтай спасылцы.