З таго часу, як Беларусь далучылася да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”, цікавасць да гэтай імпрэзы толькі расце. Кожны раз усё больш музеяў удзельнічае ў ёй, кожны год у гэтую асаблівую ноч гледачоў чакаюць адмысловыя праграмы: ад ліндзі-хопа да мазуркі, ад Савіцкага да Шагала, ад Бенькі да хакейнай оперы-буф. Ёсць чаму здзівіцца і ўсміхнуцца.
Фота: Зарына Кандрацьева