Прэзентацыя дзевятага нумару культурніцкага альманаха “pARTisan” “Горад Сонца-2” адбудзецца 4 чэрвеня ў будынку “БелЭкспа” (вул. Янкі Купалы, 27) на “Беларускім павільёне 53 Венецыянскай Біенале” ў межах праекту “Дизайн-формат. Реклама. Фото. Арт”. Прэзентацыя будзе ладзіцца на другім паверсе цэнтральнай пляцоўкі экспазіцыі. Пачатак у 17.30.
У імпрэзе возьмуць удзел галоўны рэдактар альманаха Артур Клінаў, архітэктар Уладзімір Папруга, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч і іншыя.
Прэзентацыя адбудзецца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”
“Беларускі павільён 53 Венецыянскай Біенале” – гэта ўнікальны арт-праект, у межах якога ўпершыню ў Беларусі будзе праведзеная спроба маштабнай і паслядоўнай прэзентацыі актуальнага беларускага мастацтва. “Беларускі павільён” адчыніцца 2 чэрвеня і будзе працаваць да 6 чэрвеня ўключна ў памяшканні “БелЭкспа”.