Фота: music.fromby.net
Гурт Лявона Вольскага быў адзіным са спісу забароненых выканаўцаў, хто не скарыстаўся магчымасцю выступаць пасля сустрэчы ў адміністрацыі прэзідэнта. І вось пасля паўзы, што цягнулася з год, N.R.M. выступаюць у Мінску. Нагода – 15-годдзе гурта.