Бессмяротнай операй “Кармэн” завяршыўся першы дзень “Вечароў Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”, якія пяты раз прайшлі ў княскай рэзідэнцыі з 20 па 22 чэрвеня.
Ідэйным натхняльнікам праекта, як і многіх іншых, сярод якіх «Ноч оперы ў Мірскім замку», з’яўляецца галоўны дырыжор тэатра Вячаслаў Воліч. Адна з найлепшых еўрапейскіх фестывальных традыцый знайшла падтрымку публікі і з кожным годам прыцягвае ўсё больш увагі. Квіткі на некаторыя нумары раскупляюцца за некалькі дзён. Нават капрызы беларускага надвор’я не палохаюць аматараў прыгожага.
Зарына Кандрацьева