Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
28.06.2018 | Беларуская мова

Па-беларуску, а не „на мове“!

Tweet

Тэатральная рэцэнзія ў газэце „союзного государства“

Казаць „гаворыць / піша / сьпявае на мове“ — 1) непісьменна, 2) правінцыйна, 3) зьняважліва.​ Пакажам на прыкладах – піша Вінцук Вячорка на сайце Радыё Свабода.

Як адным словам патлумачыць моўную адметнасьць фільмаў праекту «Беларускія ўікэнды» або акцыяў Арт Сядзібы? Яны па-беларуску. Каротка і ясна.

Такіх падзеяў і праектаў штораз больш, і ў расейскамоўных інфармацыйных рэсурсах Беларусі зачасьціў выраз „на мове“.

Мае суразмоўцы ў сацыяльных сетках папрасілі пра яго выказацца. Выказваюся.

Гэта непісьменна

Што значыць па-беларуску „на мове“ (гаварыць, сьпяваць, пісаць) і як гэта перакласьці?

„Говорю на языке“. — Каком? 
„Mówię językiem“. — Którym?! 
„Kalbu kalba“. — Kokia?!!
„I speak the language“. — Which one?!!!

„Гавару на мове“ — такі самы бессэнсоўны і сьмешны выраз, як „ем ежу“, „хварэю на хваробу“ або „начую ўночы“. А што значыць „…Некаторыя з прысутных гаварылі на мове“? На чым гаварылі іншыя — можна толькі з жахам здагадвацца :-)

А на поўдзень ад нас — вялікая і шматлюдная краіна, дзе таксама мова — але українська. І ў польскай поруч з унівэрсальным język ёсьць mowa — ‘маўленьне, гаворка’, а таксама ‘прамова’.

Прамова горадзенскага падпробашча на губэрскіх сойміках у Горадні. Вокладка. Рэпрадукцыя М. Нікалаева
Прамова горадзенскага падпробашча на губэрскіх сойміках у Горадні. Вокладка. Рэпрадукцыя М. Нікалаева

Вось жа калі мы жывем ня ў скрыўленай прасторы, дзе ёсьць толькі вялікая Расея і пры ёй маленькая Беларусь, а ў сваім гістарычным рэгіёне Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы, то ўнікальнасьцю слова мова пахваліцца ня зможам.

Таму па-беларуску казаць „сьпявае на мове“ і г.д. нелягічна, недарэчна і непісьменна.

Гэта правінцыйна

Але ў першую чаргу выраз „на мове“ ўжываюць нашыя ўсходнія суседзі — у значэньні ‘па-ўкраінску’ ці ‘па-беларуску’. У расейскамоўных тэкстах слова мова — гэта барбарызм, г. зн. іншамоўная ўкрапіна ў сваямоўнай плыні, ужытая сьвядома, у стылістычных мэтах.

Рэсурс utro.ru
Рэсурс utro.ru

​Барбарызмы могуць мець як станоўчую, так і рэзка адмоўную эмацыйную афарбоўку, пра што ніжэй. Але галоўнае, што гэты выраз — нават з пазытыўным або нэўтральным адценьнем — на беларускай глебе ня мог нарадзіцца. Нашыя клясыкі і ўявіць сабе такога не маглі. Аўтары і рэдактары ў Беларусі, нават кіруючыся самымі добрымі матывамі, папраўдзе жыўцом узялі яго з расейскай мовы. А гэта залежнасьць ад расейскамоўнага ўспрыманьня сьвету, адчуваньне сябе вечнай правінцыяй.

Гэта зьняважліва

У расейскай мове беларусізмы (і ўкраінізмы) могуць ужывацца як этнаграфізмы, могуць мець пазытыўнае эмацыйнае напаўненьне (сябры і падобнае).

Але яны часьцей бываюць зьедліва-іранічнымі (як прыведзеныя беларускай сацыялінгвісткай Н. Мячкоўскай прыклады спадары і згода ў расейскамоўнай публіцыстыцы), а то і маюць агрэсіўна-варожую канатацыю, як ужытыя ў расейскіх тэкстах змагары, эти свядомые/свядомиты; як фанэтычная імітацыя беларускай мовы: гразнай трапкай па бруху; як украінізмы самостийная, указивка, вирши.

Акурат да апошніх прыкладаў часьцей за ўсё прымыкае выраз „на мове“ і — шырэй — слова „мова“ як чужамоўнае, найперш у расейскай мове ў самой Расеі.

Для аналізу расейскага ўспрыманьня слова мова карысныя найперш выказваньні, дзе ёсьць абодва словы — і мова, і язык (або русский [язык]):

…Население Беларуси из-за белорусизации лишится главного языка — русского. Дети и внуки рискуют лишиться настоящего. На мове же выразить больше, чем „iдзi выпасi карову“, ничего нельзя.

Гэта Дз. Алімкін, той самы рэгнумаўскі аўтар, супраць якога была-такі ўзбуджаная справа за распальваньне міжнацыянальнай варажнечы, у тым ліку на падставе гэтага сказу.

Публіцысты „Рэгнуму“ пра беларускую мову
Публіцысты „Рэгнуму“ пра беларускую мову

Выраз „на мове“ пасьлядоўна ўжываюць і ягоныя падзельнікі Шыптэнка ды іншыя. Яго фіксацыяў на адпаведным сайце — тысячы. Думаю, пра гэта варта нагадваць нашым шчырым, але ня чуйным да слова суграмадзянам, якія не задумваючыся пускаюць у сьвет пазнакі накшталт #nobelnamove (пад гэтым споклічам зьбіралі грошы на кнігі С. Алексіевіч па-беларуску; да таго ж ён яшчэ і трансьлітаруецца як „на мовэ“).

Інтэрвію з выдаўцом Алексіевіч
Інтэрвію з выдаўцом Алексіевіч

Зразумела, большасьць сеціўных прыкладаў зьвязаная з украінскаю моваю, прычым некаторыя „похлешчэ“ Алімкінавых:

…Я знаю, что в мире есть только несколько языков, через которые можно постигать современную науку, технологии (квантовая физика, космос и т.д.) это немецкий, русский, английский!!! А вот псевдоисторию Украины можно вешать на уши и на мове.

…На Украине говорят и думают на русском 80% населения, но скачут и в официальных ситуациях что-то блеют на мове.

Понимаю Н.Гоголя, почему он писал на русском. В приличном обществе на мове не ботают: можно и по щекам получить.

Падкасты Свабоды
Тэлеграм Свабоды
Інстаграм Свабоды

„Мова“ = арго = феня

Апошняя цытата пры ўсёй сваёй разьвязнасьці неспадзявана карэлюе з тэрміналёгіяй некаторых расейскіх публіцыстаў і нават мовазнаўцаў:

А в школе детей новоиспеченных белорусов стали учить трасянке, которую в те годы как раз спешно сочиняли. Результат налицо — на мове „белорусы“ говорить стесняются.
(Піша расейскі, прычым „апазыцыйны“, журналіст)

Украінскі філёляг праф. М. Суліма яшчэ ў 2001 г. дзяліўся назіраньнямі:

У расейскамоўных газэтах пашыранай практыкай стала пакідаць украінскае напісаньне найбольш нелюбімых словаў і словазлучэньняў (…) У расейскамоўных сродках масавай інфармацыі ўпарта і настойліва прышчапляецца думка, што „русский язык — это язык, а украинский язык — это «мова»“.

Прасьцей кажучы, „не язык“ або „неполноценный язык“:

Пушкина или Шекспира на мове читать — хоть посмеяться можно.

Расейскі мовазнаўца праф. Віталь Кастамараў даў прыклад новага, спэцыфічнага значэньня слова мова ў вульгарным арго Расеі (цытую за А. Тараненкам):

В вашем „Новом взгляде“ [пэрыядычным выданьні] превалирует грязь, бульварная мова… Трудно отделаться от мысли, что находишься рядом с отхожим местом.

Гэты выраз ёсьць ужо і ў расейскіх навукова-мэтадычных тэкстах. Маскоўская аўтарка падручнікаў Юлія Аўсіенка ўжывае ўкраінізм/беларусізм мова як сынонім словаў жаргон, арго і г.д.:

В средствах массовой информации сказывается увлечение „молодежной мовой“. Вот примеры некоторых заголовков из газет: „Красота… их мать!“, „Мисс Мухосранск-93“…

Філёляг-публіцыст Анры Вартанаў:

Эти „новые“ охотно пользуются „молодежной мовой“ , причем для них она не только языковая форма, но и в значительной степени жизненная философия. Недаром молодые люди, ее исповедующие, выглядят циниками… многие действительно грубы и бесцеремонны…
(цыт. паводле манаграфіі „Русский язык конца ХХ столетия (1985–1995)“).

Моўная і эмацыйная глухата

Праблема з выразам „на мове“ роўна актуальная для беларускай і ўкраінскай моўнай культуры. Украінскі лексыкограф і сацыялінгвіст праф. Аляксандар Тараненка дасьледаваў гісторыю пытаньня. Па-расейску так называць украінскую мову пачалі з 1917–1918 г., а асабліва — у часы „ўкраінізацыі“ 1920-х гг. Выраз дажыў да нашых дзён, афарбоўка яго не пакідае сумневаў:

Если бы любители „мовы“ оставили свои неразумные попытки навязать украинский язык другим…
(газэта „Городъ“, Данецк, 06.05.2005)

„Великий и могучий“ показал язык мове
(пра моўную сытуацыю на Данбасе. — Комсомольская правда в Украине, 25.09.1998).

Выраз „на мове“ на рэгіянальнай старонцы
Выраз „на мове“ на рэгіянальнай старонцы

​А. Тараненка зрабіў важнае назіраньне:

Ад частага ўжываньня слова „мова“ ў значэньні ўкраінскай мовы часта ўжо не ўспрымаецца ў гэтым [расейскамоўным. — В.В.] асяродзьдзі як іранічна пазначанае, яго даволі спакойна ўжываюць і ў кантактах з сваімі ўкраінамоўнымі знаёмымі, калегамі: „он разговаривает только на «мове»“, „это всё надо переводить на «мову»“, „там преподавание ведётся на «мове»“ і г. д.

Дакладна. Моўная і эмацыйная глухата некаторых расейскамоўных у Беларусі і Ўкраіне не дазваляе ім адчуць іранічнай барбарызацыі назвы мовы, роднай для іхных суграмадзянаў. Аднак бракуе моўнага пачуцьця і тым беларускамоўным, якія расейскі барбарызм трываюць, а нават самыя ўжываюць. Перапрашаю, калі каго пакрыўдзіў, але magis amica veritas.

Апошняе ў рубрыцы:

29_03_poster_mini
Афіша

Канцэрты фіналістаў «Заспявай-5» падтрымаюць Palina, Naviband і Warsoba

Выступы фіналістаў конкурсу, які ладзіць партал TuzinFM і фонд «Вяртанне» пройдуць цягам сакавіка ў трох мінскіх клубах. Маладых выканаўцаў падтрымаюць...

C3381AB8-CF3F-4A08-8CC7-FF0490B09781_cx0_cy9_cw0_w1023_r1_s
Мастацтва

Міністар культуры абурыўся новымі менскімі помнікамі: «нізкі мастацкі ўзровень»

У дакладзе на паседжаньні выніковай калегіі Міністэрства культуры міністар Юры Бондар заявіў, што за мінулы год быў выяўлены «шэраг сур’ёзных...

graffy
Музыка

“Мы прытаміліся”. У Мінску прадаюць легендарны клуб “Графіці”

Гэтым летам легендарнаму мінскаму клубу “Графіці” спаўняецца 20 гадоў. Кіраўніцтва рыхтуецца да святочнага фестывалю, а паралельна выстаўляе...

E42CB0EA-6D1B-416D-9854-74805DD74132_cx0_cy11_cw0_w1023_r1_s
Грамадства

Беларусь не аднаўляе сваё насельніцтва з 1978 году

Аляксандар Лукашэнка 19 лютага правёў нараду аб дэмаграфічнай сытуацыі ў Беларусі, піша Свабода са спасылкай на БелТА. Ён адзначыў, што ў дэмаграфічнай...

Апошнія навіны

    Афіша
    Канцэрты фіналістаў «Заспявай-5» падтрымаюць Palina, Naviband і Warsoba
    Мастацтва
    Міністар культуры абурыўся новымі менскімі помнікамі: «нізкі мастацкі ўзровень»
    Музыка
    “Мы прытаміліся”. У Мінску прадаюць легендарны клуб “Графіці”
    Грамадства
    Беларусь не аднаўляе сваё насельніцтва з 1978 году
    Грамадства Музыка
    Міністар культуры Беларусі выступіў супраць забароны канцэртаў
    Літаратура
    Найлепш купляюць кнігі Алексіевіч: якую літаратуру купляюць у букіністычных крамах
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    Афіша
    Дні роднай мовы для дзетак у Мінску – 21 і 22 лютага
    Разам да справы!
    Брэст: не толькі крэпасць, але і мадэрнісцкая архітэктура
    Афіша
    Куды пайсці на Дзень роднай мовы ў Гомелі
    Гісторыя
    Пад чужынскім прыгнётам
    Разам да справы! У краіне
    Стрыт-фуд у завулку ката Францыска. Як актывісты змяняюць Маладзечна
    Музыка
    Віцэ-прэм’ер Петрышэнка даручыў стварыць беларускія шоу «Голас» і «Х-фактар»
    Музыка
    “Петля пристрастия” апублікавала новы альбом
    Літаратура
    Фестываль “Вершы на асфальце” у кавярні “Грай” (фотарэпартаж)

Афіша

  • 20.02“Людзі, што змяняюць свет: размова пра грамадскі актывізм” у Наваполацку
  • 20.02УНОВИС. Фильм Евгения Сетько (2018)
  • 20.02Польскі джазавы піяніст Артур Дуткевіч у Мінску
  • 20.02«Думкі і спевы»: Валянцін Акудовіч і Міхал Бараноўскі
  • 20.02Hate speech: свабода, права ці дзіч?
  • 20.02Блюз-среда в TNT Rock Club: The Road Dogs
  • 21.02Дзень роднай мовы для дзетак у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    • Чаму аўтарам беларускіх падручнікаў жыць хораша? Бо на Русі жывуць
    • Адкрыццё Стральцоўскага фэсту “Вершы на асфальце” (фотарэпартаж)
    • Верш тыдня: Яўгенія Янішчыц “Не воблака, а проста аблачынка…”
    • Брэст: не толькі крэпасць, але і мадэрнісцкая архітэктура

Ахова спадчыны

  • Таварыства артымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету
  • Яшчэ раз пра Асмалоўку
  • Регуляванне забудовы - не імунітэт ад знішчэння
  • “Горад Альгерда”. Вандроўка ў Віцебск
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM