Вядучыя бібліятэкі, музэі і іншыя культурныя інстытуцыі краіны атрымаюць гэтымі днямі ў дар унікальнае выданьне – “Кнігу Вялікага княства Літоўскага”. Выдадзены ў Польшчы пры падтрымцы замежных фундатараў 550-старонкавы фаліянт распавядае пра гісторыю і культуру былой агульнай дзяржавы беларусаў, палякаў і літоўцаў. Ён прысьвечаны 1000-годзьдзю першае летапіснае згадкі пра Літву, якое адзначаецца сёлета краінамі-спадкаемцамі ВКЛ.
Ідэя гэтага выданьня належала колу інтэлектуалаў Беларусі, Літвы і Польшчы, сярод якіх былі Чэслаў Мілаш, Томас Венцлава, Анджэй Струміла. Найбольш намаганьняў для рэалізацыі гэтай ідэі прыклаў якраз народжаны ў Вільні вядомы польскі мастак Анджэй Струміла, які стаў і аўтарам канцэпцыі кнігі, і аўтарам прадмовы. Тэкст цалкам.