Распачынаецца кампанія па збору подпісаў за прыняцце мер па ўшанаванні памяці народнага паэта Беларусі, кандыдата на Нобілеўскую прэмію па літаратуры, ганаровага доктара БДУ, аўтара дзясяткаў паэтычных зборнікаў, вялікай колькасці вершаваных перакладаў твораў сусветнай культуры на беларускую мову – Рыгора Барадуліна. Кампанія мае на мэце прысваенне імя Р. Барадуліна адной з вуліц у Мінску і на радзіме паэта – у горадзе Ушачы. Разам з тым Савету Міністраў прапануецца даручыць Мінскаму гарвыканкаму, Міністэрству культуры і Ушацкаму райвыканкаму:
устанавіць мемарыяльную дошку ў Мінску, на доме, у якім жыў Р. Барадулін; пысвоіць імя Р. Барадуліна школе ў г. Ушачы; адкрыць літаратурны музей або філіял музея Рыгора Барадуліна.
Падпісацца за ўвекавечанне памяці Паэта можна тут альбо тут.
У межах кампаніі 29 чэрвеня а 19.00 у клубе «Графіці» адбудзецца фэстываль, на якім выступяць гурты:
* Re1ikt,
* TESAURUS,
* Leibonik band,
* HAINA.
Уваход на фестываль вольны! Пабачымся на фэстывале!