Тагальскі падлетак Анджэла Казіміру ператварыў красоўкі ў зарадку для мабільных прылад. Абутак пятнаццацігадовага вынаходніка выпрацоўвае электрычнасць проста на хаду. Пра гэта паведамляе Gizmodo.
«Электрычнасць генеруецца з дапамогай генератара ў вусцілцы, створанага з дзвюх параў п’езаэлектрычных дыскаў, якія вырабляюць энергію пры выгіне крышталя ўнутр», — тлумачыць Казіміру. Сабраную энергію ў далейшым можна перадаць на мабільную прыладу праз USB. На дадзены момант паказчык вырабленай энергіі застаецца малым: пасля дзвюх гадзін гульні ў баскетбол красоўкі Анджэла змаглі зарадзіць тэлефон усяго на дзесяць хвілін. Тым не менш хлопец упэўнены, што ў будучыні яго прылада стане больш эфектыўнай.
Праект Анджэла Казіміру ўдзельнічае ў навуковым конкурсе для падлеткаў Google Science Fair. Яго рэгіянальныя фіналісты будуць абвешчаныя 26 чэрвеня. Імя міжнароднага пераможцы абвесцяць 6 жніўня.
Апісанне такой тэхналогіі раней сустракалася ў спісе чаканых спажывецкіх трэндаў Forum for the Future. Паводле разлікаў брытанскай некамерцыйнай арганізацыі, такія красоўкі з’явяцца на рынку у 2030 годзе.