У конкурсе ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” і гурта Pawa два квіткі на фестываль “Наш Грунвальд” з удзелам гуртоў Стары Ольса, Re1ikt, Кашлаты Вох, Pawa, Irdorath ды інш., дыск з подпісамі музыкаў гурта Pawa, а таксама падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Апроч гэтага пераможцу запросяць на студыю Hi-end records, дзе будзе праходзіць відэазапіс выступу гурта і вечарына.
Правільныя адказы:
1. Калі дзень народзінаў гурта Pawa?
17 лютага адбыўся першы канцэрт гурта Pawa. У суполцы гурта Ўкантакце ёсць альбом выступу ў Маскве, у клубе ZAVTRA.
2. Колькі фальклорных інструментаў у гурце Pawa грае на сцэне адначасова?
5 інструмантаў. На фота ніжэй, напрыклад, граюць цыстра, сапілка, дуда, скрыпка і дарабука:
3. Колькі вядомых тыпаў дуды на Беларусі?
4 тыпы дуды: лепельская аднабурдонная дуда, двухбурдонная дуда, дуда мацянка і дуда двухбурдонная заходне-еўрапескага тыпу – з бурдонамі ўгару.
Пераможцам абраны карыстальнік Ілля (mmailserg90); на яго скрыню дасланая інфармацыя пра тое, як атрымаць свае прызы.
Дзякуй усім за ўдзел. Чакайце на новыя конкурсы! Фольк – заўжды папулярна!