18 лістапада паэту Анатолю Вярцінскаму спаўняецца 80 гадоў. Анатоль Вярцінскі вядомы паэт, публіцыст, крытык. Ягонаму пяру належаць шматлікія лірычныя зборнікі, а таксама пераклады — дзякуючы паэту па-беларуску загучалі п’есы Лопэ дэ Вэгі, Міхаіла Себасц’яна, Віялеты Пальчынскайтэ.
Анатоль Ільіч Вярцінскі нарадзіўся 18 лістапада 1931 г. у в. Дзямешкава Лепельскага раёна ў сялянскай сям’і. У 1956 скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ. Працаваў у раённых газетах. У 1962 перабраўся ў Мінск, працаў у газеце «Літаратура і мастацтва». Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету, сябрам савецкага Саюза пісьменнікаў (цяпер — сябра незалежнага), ад 1989 — сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.
Віншуем юбіляра!