Гурт «Палац» выступіць з адноўленай праграмай «Палац танчыць». Канцэрт у менскім клюбе «Дэжавю» 2 красавіка будзе па-сутнасьці першай шырокай прэзэнтацыяй у Беларусі гэтага альбома, выдадзенага яшчэ ў 2001 годзе.
«Некалькі разоў мы паказвалі гэтую праграму ў Маскве, вельмі часта выступалі зь ёй на прыватных вечарынах, але канцэрту „Палац танчыць“ па квітках у Беларусі яшчэ не было», — апавядае Алег Хаменка. Падрабязнасці.
2 красавіка. Менск. Кафэ-клюб «Дэжавю» (вул. Валадзько, 6). 20:00.
Квіткі: папярэдне 10 000, у дзень канцэрту 15 000 руб.
Даведкі: (029) 668-94-07.