“Палюбіць Сададуху” – ІІ выданне культурніцкай праграмы “Чорным па белым“. Спрабуем разабрацца: ці варта любіць усё «сваё», не зважаючы на якасць? І ці варта ганьбіць і абясцэньваць сваіх, бо яны не крутыя – модныя – замежнікі. Госці праграмы – юрыст Дар’я Каткоўская і публіцыст Стась Карпаў. Эксперты – журналіст Глеб Лабадзенка і гукарэжысёр Аляксандр Сінкевіч. Асьцярожна: у эфіры выкарыстаныя фрагменты танцаў пад Саладуху!