Калі вы не паспелі нагуляцца з карцінамі-перавёрткамі і паразглядаць маляваныя дываны, нават не здагадваліся, што, ідучы ў тэатр, можна трапіць у эпіцэнтр містэрыі, і раптам вам не ўдалося памацаць рыцарскія даспехі XVI уласнаручна, кампанія “Будзьма беларусамі!” прапаноўвае ўсё гэта здзейсніць анлайн. Пра тое, што вы маглі прапусціць, а прапускаць абсалютна не варта, – у адмысловым фільме.
Зараджаемся цудоўнымі эмоцыямі і натхняемся на плённы працоўны тыдзень разам!