22 кастрычніка ў галерэі “Падземка” адбылася прэзентацыя 7 нумару часопіса “Паміж,” што выдаецца навучэнцамі аддзялення “Філасофіі і літаратуры” Беларускага Калегіюму. Гэтым разам больш чым двухсотстаронкавы нумар прысвечаны тэме смяротнага пакарання.
Акрамя рэдактараў часопісу Зміцера Смалякова і Ціны Давыдчук, на прэзэнтацыі выступілі кіраўнік аддзялення “Філасофіі і літартуры” Валянцін Акудовіч, былая навучэнка Калегіюму бард Таццяна Беланогая, выкладчыкі Андрэй Хадановіч, Адам Глобус, Юрась Барысевіч і сёлетні выпускнік БК Пан Скіргайла. Падчас прэзэнтацыі былым навучэнцам былі ўручаныя пасведчанні аб заканчэнні Калегіюму.