Не так даўно электронны праэкт Iver і гурт Martin S. прадставілі сумесны сінгл “Пампея”, які зараз атрымаў сваё выдэа-ўвасабленне.
– Нам вельмі хацелася даць волю сваё фантазіі і цалкам аддацца пачуццям і адчуванням, не зважаючы на сюжэт, – дзеліцца клавішнік гурта Martin S. – Ілля Басько, ён жа вядомы як электроншчык Iver. – Жаданне зрабіць відэа-шэраг на песню з’явілася неяк спантанна, але што цікава – калі мы пачалі абмяркоўваць, як гэтае відэа-ўвасабленне мусіць выглядаць, мы ўсе як адзін пачалі ўзагдаваць класіку “касмічнага” кінематографа, таму гэтае відэа, як мне падаецца, выпеставана ў лепшых традыцыях Стэнлі Кубрыка з ягонай “Касмічнай адыссеей 2001 года” і Андрэя Таркоўскага з ягоным “Салярысам”. Нам хацелася стварыць нешта подобна атмасфернае, дый вымусіць гледача акунуцца ў глыбіню і тужліваць космасу, бо сама песня ладзіць на гэта. Мы наўмысна не называем атрыманную працу кліпам, бо нам падаецца, што вынік – хутчэй вольныя відэа-варыяцыі на тэму песні, чым кліп. Здымкі цалкам праходзілі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы на працягу некалькіх дзён. У цэлым мы засталіся задаволеныя атрыманай карцінкай, здаецца, у нас атрымалася зрабіць так, каб вобразы падкрэслівалі саму песню, а не супярэчылі ёй, як гэта часта здараецца.